Змяненне клімату павялічвае верагоднасць паводак у Еўропе ў два разы — навукоўцы

Паводка ў Польшчы

Паводка ў Польшчы / Jacek Halicki

Змяненне клімату павялічыла верагоднасць ліўняў, якія могуць правакаваць паводкі ў Еўропе, у два разы. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на даклад навукоўцаў з World Weather Attribution. Гэтая арганізацыя вывучае ўплыў змены клімату на экстрэмальныя з'явы надвор'я.

Па словах навукоўцаў, чатыры дні ападкаў, якія прывялі да паводкі ў Цэнтральнай Еўропе, сталі наймацнейшымі з калі-небудзь зарэгістраваных. Загінулі 24 чалавекі. Гарады аказаліся заваленыя брудам і смеццем, будынкі пашкоджаны, масты абрушаны, а ўладам шэрагу краін давялося выдзяляць мільярды долараў за рамонт.

Навукоўцы адзначаюць у сваёй справаздачы, што змяненне клімату зрабіла такія ліўні як мінімум у два разы больш верагоднымі і на 7% мацнейшымі. Яны заклікаюць палітыкаў прыняць захады, каб спыніць глабальнае пацяпленне. "Пакуль нафта, газ і вугаль не будуць заменены аднаўляльнымі крыніцамі энергіі, такія штармы, як Барыс, будуць прыносіць яшчэ больш моцныя ліўні, выклікаючы паводкі, якія паралізуюць эканоміку", — адзначаюць вучоныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі