ААН: гэты год стане самым спякотным за ўсю гісторыю назіранняў

Спякота

Спякота / Еўрарадыё

Гэты год стане самым спякотным за ўсю гісторыю назіранняў, кажа Сусветная метэаралагічная арганізацыя ААН напярэдадні кліматычнага саміту ў Баку.

У дакладзе арганізацыі ёсць і іншыя трывожныя тэзісы. Так, метэаролагі адзначаюць, што акіяны награваюцца хутчэй, чым калі-небудзь. А яшчэ ўзмацняюцца тэмпы раставання ледавікоў. У 2023 годзе яны страцілі больш лёду, чым з пачатку вымярэнняў у 1953 годзе. Жахлівымі тэмпамі растае і марскі лёд.

Метэаролагі адзначаюць, што хоць гэтыя звесткі і выклікаюць непакой, гэта літаральна тое, пра што спецыялісты папярэджвалі на працягу многіх гадоў.

Кліматычная канферэнцыя ААН сёлета пройдзе ў нафтаздабывальнай краіне — Азербайджане. Яна збярэ сусветных лідараў з прыкладна 200 краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі