У Віцебскай і Гомельскай вобласці выпаў першы снег
У Беларусі выпаў першы снег
Аб першым снезе ў Віцебскай вобласці піша reform.news са спасылкай на паблік "Віцебск. Галоўнае". Паведамляецца, што снег выпаў у Браслаўскім раёне.
Суполка "Гомель. Галоўнае" таксама перадае, што ў абласным цэнтры ўпершыню сёлета пайшоў снег. Фота і відэа дзеляцца падпісчыкі.
Сіноптыкі папярэджвалі, што на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снега. На паўночным усходзе Беларусі можа ўтварыцца слабы галалёд, а на дарогах — галалёдзіца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.