У першы дзень лістапада ў Беларусі будзе моцны вецер

Месцамі вецер будзе з парывамі да 21-24 м/с

Месцамі вецер будзе з парывамі да 21-24 м/с / pixabay.com

У першы дзень лістапада ў Беларусі (у тым ліку і ў Мінску) будзе моцны вецер — з парывамі да 15-20 м/с (а месцамі — да 21-24 м/с). Ён прагназуецца і ўначы 2 лістапада. У пятніцу амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +5 да +10 градусаў (у Мінску — 6-8 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 (у сталіцы — ад +11 да +13).

У суботу пахаладае — уначы на поўначы Беларусі будзе -2 градусы. Месцамі магчымы слабы галалёд і галалёдзіца, пройдуць мокры снег і дождж. У дзённыя гадзіны тэмпература паветра не перавысіць 8 градусаў цяпла. У нядзелю ў начныя гадзіны прагназуецца ўжо да -4.

У першы дзень лістапада ў Беларусі будзе моцны вецер
vk.com/belgidromet
У першы дзень лістапада ў Беларусі будзе моцны вецер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі