Выхадныя ў Беларусі будуць цяплейшыя, чым вы думалі!

Восень

Восень / unsplash

Не спяшаецеся здымаць шапкі, але ў нас добрыя навіны: выхадныя ў Беларусі будуць цяплейшыя, чым вы думалі.

У суботу, 16 лістапада, будзе воблачна, але час ад часу будзе вызіраць сонца. Ноччу і раніцай акуратней на дарогах — будзе невялікі туман (і галалёд). Ноччу будзе як мае быць у лістападзе: каля -1..+4°С. А днём слупок тэрмометра месцамі нават падымецца да + 8°С. Так што вы яшчэ забудзецеся, што на вуліцы восень. А ўсё з-за вільготнай паветранай масы, якая рухаецца да нас з Атлантыкі. Але так цёпла будзе не ва ўсіх абласцях, апранаемся цёпла.

У нядзелю, 17 лістапада, цёплая атлантычная паветраная маса ўсё яшчэ будзе з намі. Так, воблачна, так, кароткія дажджы, затое днём будзе ў раёне +3..+8°С. І нават ночы не такія ўжо і халодныя — каля -1..+6°С.

А вось у пачатку тыдня ўжо трошкі пахаладае, і на Беларусь з Заходняй Еўропы пачнуць перамяшчацца франтальныя раздзелы. Пачнуцца дождж, мокры снег, і днём ужо будзе не так і цёпла — усяго 0..+ 5°С. Але спадзяемся, да гэтага моманту вас ужо наведае пераднавагодні настрой, які крышачку падтрымае на стыку франтальных раздзелаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі