Стала вядома, колькі грошай сабралі ў фонд Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка
У выбарчы фонд Аляксандра Лукашэнкі ўжо сабралі больш за 400 тысяч рублёў, гэта звесткі на 13 лістапада.
Пра “ахвяраванні” на пераабранне Лукашэнкі ўжо заяўлялі ў ПВТ. Збіраюць грошы таксама па дзяржаўных установах. А ў адным з райцэнтраў нават сабралі чаргу, каб людзі здалі па 10 рублёў — яе знялі на відэа.
Выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты можа фармавацца з яго ўласных грашовых сродкаў і добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь (але памер ахвяравання грамадзяніна не можа перавышаць 20 базавых велічынь). Яшчэ адной крыніцай для фарміравання фонду могуць быць добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (але не больш за 50 базавых велічынь).
Усе расходы са сродкаў выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты не могуць перавышаць 10 тыс. базавых велічынь — то бок, акурат 400 тыс. рублёў, якія ўжо сабралі для Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.