Хто ачольвае ініцыятыўныя групы кандыдатаў на "выбары-2025" у Беларусі?
Выборы-2025
У Беларусі пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкія "выбары" 2025 года.
Еўрарадыё сабрала інфармацыю пра кіраўнікоў ініцыятыўных груп кандыдатаў.
Юрый Аляксеевіч Сянько — Лукашэнка
З красавіка 2024 года займае пасаду старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Раней быў амбасадарам Беларусі ў Кітаі, а яшчэ раней "прайшоў шлях ад інспектара мытні да старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта РБ".
Паводле адукацыі — юрыст і спецыяліст у галіне міжнародных адносін.
Алег Юр'евіч Часалаў — Гайдукевіч
Дэпутат Мінскага гарадскога савета, чалец Вышэйшага савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, намеснік старшыні партыі і кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі ЛДПБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.