Прапагандыст Тур анансуе, што на "выбарах" Лукашэнку напішуць больш за 90%

Ігар Тур

Ігар Тур / фота з яго асабістага архіва

На "выбарах" у студзені 2025 года Аляксандру Лукашэнку напішуць больш за 90%. Такі прагноз у сваім тг-канале выдаў прапагандыст Ігар Тур.

Так ён пракаментаваў вынікі сацыялагічнага даследавання, апублікаваныя сёння дзяржаўнымі СМІ. Згодна з імі на пытанне "У якой ступені вы давяраеце Лукашэнку?" адказ "Давяраю" далі 80,4% апытаных.

Даследаванне, як сцвярджаецца, праводзіў аналітычны цэнтр EcoOM. Гэтая ўстанова насамрэч займаецца не сацыялогіяй, а інфармацыйнай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі. У публікацыях EcoOM Лукашэнка заўжды атрымлівае ашаламляльныя лічбы падтрымкі.

Дарэчы, у 2020-м апытанне пра давер Лукашэнку праводзіў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук. Тады выявілася, што ў Мінску ўзровень даверу Лукашэнку складаў толькі 24%. Неўзабаве пасля гэтага сацыёлаг Генадзь Коршунаў пазбавіўся крэсла дырэктара акадэмічнага інстытута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі