У Бераставіцы за дапамогу міліцыі ў ахове выбарчых участкаў далі па 84 рублі

"Актывісты" ў бераставіцкай міліцыі

"Актывісты" ў бераставіцкай міліцыі / beresta.by

У Бераставіцкім РАУС у Гродзенскай вобласці ўзнагародзілі "актыўных членаў маладзёжных атрадаў і добраахвотных дружын аховы правапарадку". Начальнік аддзела міліцыі падпалкоўнік Алег Лазавіцкі ўручыў ганаровыя граматы групе навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа. За тое, што яны дзяжурылі на выбарчых участках, маладыя людзі атрымалі і "грашовую прэмію" — па 84 рублі.

Раней такую ж "прэмію" ўручалі "актывістам" у Шчучынскім РАУС, але сума не называлася.

Падчас нядаўніх "выбараў" у Бераставіцкім раёне міліцыі дапамагалі 14 "добраахвотных дружын". "Мы добра арганізавалі і правялі сваю працу, а вы нам у гэтым дапамаглі", — сказаў іх прадстаўнікам начальнік мясцовай міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі