“Парад кандыдатаў”: навошта Губарэвіч хацеў трапіць у выбарчы фарс — эфір

Юрась Губарэвіч 

Юрась Губарэвіч  / Еўрарадыё

За тым, як цягам ледзь не аднаго дня ахвочыя скласці канкурэнцыю на “выбарах” Лукашэнку здзейснілі набег на Цэнтрвыбаркам, сачыць было і смешна, і сумна. Калі зарэгіструюць усіх, то ўдзельнічаць у выбарчым рытуале будуць ініцыятыўныя групы 8 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. А магло б быць і больш, калі б ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу лідара руху “За Свабоду” і намесніка Латушкі ў НАУ Юрася Губарэвіча. Але цуду не здарылася. Як у сэнсе рэгістрацыі, так і ў дачыненні да таго, як гэтая ініцыятыва Губарэвіча ўспрынятая ў дэмсупольнасці.

Якія мэты пераследаваў Губарэвіч, падаючы дакументы ў ЦВК, і ці сапраўды разлічваў на рэгістрацыю? Ці варта нават такім чынам браць удзел у выбарчым фарсе і ці была на такія дзеянні згода паплечнікаў з дэмруху? Якім быў план на выпадак рэгістрацыі і ці варта дэмсілам выдумляць нейкую стратэгію на гэтыя выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі