Пра “малдаўскі сцэнар Крамля”, санкцыі на калій і “шоу спойлераў” — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман

Санкцыі па-ранейшаму не працуюць. І не працуюць так добра, што ўзніклі вельмі вялікія праблемы з пастаўкамі беларускіх калійных угнаенняў за мяжу. Але Лукашэнка знайшоў выйсце і прапанаваў расіянам увайсці ў “картэльную змову” ды зменшыць здабычу калія. Не адстае ад яго ў крэатыўнасці і Цэнтрвыбаркам, займаючыся рэгістрацыяй ініцыятыўных груп на “выбары”. Да прыкладу, яны зарэгістравалі ініцыятыўную групу Ганны Канапацкай, што досыць камічна.

Што не так з “картэльнай змовай”, прапанаванай Лукашэнкам, і ці дапаможа яна "Беларуськалію"? Якім чынам Расія спрабавала паўплываць на вынік выбараў у Малдове і пры чым тут выбары ў ЗША? Як змянілася рыторыка адносна прычын пачатку вайны ў Пуціна і Лукашэнкі і ці чакаць у хуткім часе перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі