Катаванні ў Беларусі: 82% вінавацяць Лукашэнку, 88% патрабуюць адказнасці

Як беларусы ўспрымаюць справядлівасць

Як беларусы ўспрымаюць справядлівасць

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусцілі новае даследаванне, у якім вывучылі, як людзі, што перажылі катаванні або жорсткае абыходжанне з боку сілавікоў, успрымаюць справядлівасць.

Даследаванне мела комплексны характар і складалася з двух этапаў: глыбінных інтэрв'ю з 12 рэспандэнтамі і анкетавання, у якім прынялі ўдзел 580 чалавек.

Еўрарадыё коратка пераказвае асноўныя вынікі гэтага даследавання. 

 

Беларусы вінавацяць Лукашэнку

Паводле вынікаў абодвух этапаў даследавання, 84% беларусаў, якія перажылі катаванні, лічаць, што шанцы дамагчыся справядлівасці амаль нулявыя, асабліва калі гэта рабіць у Беларусі. Яшчэ 11% удзельнікаў мяркуюць, што шанцы сярэднія, і толькі 5% вераць, што шанцы высокія.

— Калі шчыра, не бачу ніякіх механізмаў, якія б маглі паўплываць цяпер на ўсіх. Можа, нешта зменіцца, але пакуль не бачу такой магчымасці, — кажа адзін з рэспандэнтаў глыбіннага даследавання.

Большая частка рэспандэнтаў (84%) кажа, што намагалася зафіксаваць тое, што адбылося для будучых разбораў, яшчэ 55% дапамагалі распаўсюджваць інфармацыю пра катаванні, прыкладна палова ўдзельнічае ў грамадскіх арганізацыях, а таксама кантактавала з міжнароднымі арганізацыямі кшталту ААН, і толькі 7% нічога не рабілі.

Даследчыкі таксама задалі пытанне, чаму некаторыя людзі нічога не робяць у адказ на перажытыя катаванні. Сярод самых папулярных адказаў: страх за бяспеку родных, адсутнасць сэнсу дзейнічаць у сучаснай Беларусі і боязь помсты з боку сілавікоў.

Цікава, што ажно 82% беларусаў вінавацяць у тым, што з імі адбылося, Аляксандра Лукашэнку. Пры гэтым 77% лічаць, што менавіта ён павінен несці адказнасць за катаванні беларусаў.

80% таксама мяркуе, што ва ўсім вінаватая ўся дзеючая ўлада і ажно 88% за тое, каб усе яны панеслі адказнасць. 

Таксама беларусы вінавацяць суды, генералаў сілавога блоку, пракуратуры, супрацоўнікаў калоній, усіх фальсіфікатараў выбараў, а таксама звычайных сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі