Санкцыі Еўрасаюза закранулі два банкі ў Беларусі

Белгазпрамбанк

Белгазпрамбанк

Два беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЕС, уведзеныя 16-м пакетам. Гэты пакет быў прыняты Еўрасаюзам 24 лютага — у трэцюю гадавіну пачатку шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Гаворка і дзе пра "Белгазпрамбанк" і "Банк БелВЭБ". Яны трапілі пад санкцыі за выкарыстанне сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў (СПФП). Гэта расійскі аналаг банкаўскай сістэмы SWIFT, які ўжываецца для абыходу санкцый.

У тлумачэнні Еўракамісіі гаворыцца, што гэтыя банкі выкарыстоўваюць СПФП "з відавочным намерам абыходзіць нашы меры".

Раней паведамлялася, што ў рамках 16-га пакета санкцый пад абмежаванні ЕС трапіў таксама завод "Інтэграл". А грамадзянам Беларусі забаранілі карыстацца крыптакашалькамі на еўрапейскіх біржах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.