Царква + дзяржава: да чаго прыводзіць такое супрацоўніцтва — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі з боку лукашэнкаўскага рэжыму ў дачыненні да святароў. Прычым, як паказвае практыка, розніцы ў канфесійнай прыналежнасці карныя структуры не робяць. Апошнія з вядомых выпадкаў такога пераследу — затрыманне ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, за падпіскі на “непажаданыя” рэсурсы. У той жа час, падчас сустрэчы ў Ватыкане з кардыналам П'етра Паралінам арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі “абмеркавалі актуальнае становішча каталіцкага касцёла ў Беларусі, засяродзіўшы ўвагу на пытаннях супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўладамі і міжканфесійнага дыялогу”…

Як царква можа супрацоўнічаць з дзяржавай, асабліва той, якая пераследуе святароў гэтай царквы? Ці варта разлічваць на тое, што перамовы Мінска з Вашынгтонам, як і перамовы з Ватыканам, прывядуць да спынення рэпрэсій? Пра што сведчаць сумесныя акцыі вайскоўцаў і прадстаўнікоў царквы і якія пагрозы гэта нясе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.