Каханне, цемра і надзея ў новым альбоме Biaz Nazvy “20+”. А вы ўжо слухалі?

У Biaz Nazvy новы альбом!

У Biaz Nazvy новы альбом! / facebook.com/biaznazvy

— Гэта храналагічная гісторыя пра каханне, цемру і надзею, — кажа Еўрарадыё лідар гурта Biaz Nazvy Алесь Лютыч пра свой новы альбом “20+”.

Альбом выйшаў 21 лютага і стаў сапраўдным падарункам слухачам у Дзень роднай мовы. Некаторыя песні з яго Алесь выканаў, выступаючы на свяце ў Варшаве.

— “20+” — гэта адлюстраванне тых эмоцый і падзей, якія мы перажывалі ад моманту прыходу COVID-19 у Беларусь у 2020 годзе. Альбом сабраны храналагічна, і кожная песня — гэта частка гісторыі, дзе ў мітусні і праблемах знаходзіцца месца для кахання і святла, — распавядае Алесь Лютыч.

Каханне, цемра і надзея ў новым альбоме Biaz Nazvy  “20+”. А вы ўжо слухалі?
Новы альбом Biaz Nazvy “20+”

У альбом увайшлі 12 трэкаў, сярод якіх асабліва выдзяляецца песня “Выдыха́й”, напісаная ў пік пандэміі. Яна стала сімвалам пераадолення страху і нявызначанасці. Акрамя таго, у альбоме ёсць сумесны трэк з рэперам ANGST, які дадае новыя фарбы ў гукавую палітру “20+”.

“20+” — гэта не проста зборнік песень, але і глыбока прадуманая храналагічная гісторыя. Кожны трэк — гэта крок ад цемры да святла, ад страху да надзеі. На вокладцы альбома мы бачым торт і выпіўку, але за сталом нікога няма. Гэта метафарычны вобраз сапсаванага свята: пандэмія і падзеі ў Беларусі і свеце змянілі парадак рэчаў, але, сапраўды, нават у такіх умовах застаецца месца для кахання і чалавечнасці.

Альбом таксама ўключае песню на польскай мове, што стала асабістым выклікам для вакаліста Алеся Лютыча. Ён наведваў заняткі з выкладчыкам, каб дасканала авалодаць мовай і перадаць глыбіню эмоцый па-польску.

“20+” ужо даступны для праслухоўвання на Spotify на новай старонцы гурта, якая падпісана лацінкай. Гэта рашэнне прынятае для таго, каб больш людзей з розных краін свету маглі знайсці і ацаніць творчасць Biaz Nazvy.

Biaz Nazvy запрашае слухачоў адправіцца ў гэтае падарожжа, дзе кожная цёмная гісторыя скончваецца нечым светлым.

Слухайце альбом, адчувайце і знаходзьце ў ім сябе.

Паслухаць альбом "20+"можна тут 

Каханне, цемра і надзея ў новым альбоме Biaz Nazvy  “20+”. А вы ўжо слухалі?
Афіша канцэртаў у падтрымку новага альбома

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.