Праўладны спявак сам захацеў, каб яго песня гучала ў прыбіральні

Іван Зданюк у прыбіральні "Варкі" / фота з інстаграм-акаўнту спевака
Праўладны спявак Іван Зданюк расказаў у сацсетках, як дамовіўся на гранне сваёй песні ў прыбіральні.
Артыст выступаў на "Марафонах адзінства", арганізаваных уладай напярэдадні сёлетніх "выбараў".
Нядаўна Зданюк зайшоў у прыбіральню мінскай кавярні "Варка". там яго ўразіла вялікая чырвоная кнопка на сцяне, а побач — надпіс "Націсні мяне".
"Вы б націснулі? Сумнеўна неяк гучыць. І ў прынцыпе ты звычайна не націскаеш на чырвоныя кнопкі — толькі ў экстранных выпадках. Раптам гэта нейкая падстава", — падзяліўся Зданюк сваімі сумневамі. аднак ён усё ж націснуў кнопку — святло ў прыбіральні адразу вымкнулася, уключылася светламузыка і загучала вірусная песня Pedro.
Артысту спадабалася ідэя музычнай прыбіральні, але не вельмі спадабаўся рэпертуар. Разам з фіналісткай шоу БТ "Фактар.бай" Алёнай Тоўсцік ён пайшоў да кіраўніцтва "Варкі". Артысты дамовіліся, каб у прыбіральні грала "правільная музыка", а менавіта — іх сумесны новы трэк "Пачуцці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.