Мінскія дынамаўцы разграмілі ў гасцях маскоўскае "Дынама"

Гэта самая буйная перамога мінчукоў над маскоўскім "Дынама" ў гісторыі / t.me/hcdinamoby/
Мінскія дынамаўцы разграмілі ў чэмпіянаце КХЛ у гасцях маскоўскае "Дынама", аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі — 5:0 (1:0, 3:0, 1:0). Шайбы закінулі Раман Гарбуноў (11-я хвіліна), Джордан Грос (28), Данііл Ліпскі (35), Сэм Энас (36) і Аляксандр Волкаў (45).
Гэта самая буйная перамога мінчукоў над маскоўскім "Дынама" ў гісторыі.
23 лютага "Дынама" згуляе ў Маскве са "Спартаком", яшчэ адным лідарам канферэнцыі. Пакуль у беларускага клуба вельмі ўдалася выязная серыя: раней былі перамогі над "Віцязем" (4:2) і ЦСКА (4:1).
Мінскае "Дынама" па-ранейшаму займае 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі. У яго 69 ачкоў пасля 56 матчаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.