У Гродне сямейную пару асудзілі па пяці артыкулах

Леанід і Антаніна Церабей / vk.com
У Гродне сямейную пару асудзілі па пяці артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак", "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп на Лукашэнку" і "здзек з дзяржаўных сімвалаў". Леаніду Церабею прызначылі тры з паловай года калоніі агульнага рэжыму, яго жонцы Антаніне — два гады "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы.
Крымінальную справу разглядаў Гродзенскі абласны суд (суддзя — Мікалай Рачынскі).
Пра затрыманне Леаніда і Антаніны Церабей за ўдзел у пратэстах 2020 года стала вядома ў чэрвені 2024 года. Да суда Антаніна знаходзілася пад хатнім арыштам, бо пара гадуе дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.