Галалёдзіцу прагназуюць у Беларусі 15 лістапада
Дарога, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 15 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Як і напярэдадні, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, па захадзе краіны — з дажджом. Удзень сіноптыкі прагназуюць месцамі невялікія ападкі — снег, мокры снег, дождж.
Уначы і зранку ў асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца, у сувязі з чым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца заходняй чвэрці, умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+ 3, удзень чакаецца ад 0 да шасці градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.