Брастаўчаніна аштрафавалі за продаж месцаў у чарзе на мяжы з Польшчай

Чарга на мяжы Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота

Чарга на мяжы Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота / тг-чат ГраніцаBY

Дзве адміністрацыйныя справы мясцовага жыхара Д. разглядаў Эканамічны суд Брэсцкай вобласці. Мужчыну, які сістэматычна прадаваў месцы ў чарзе на беларуска-польскай мяжы, абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці: у яго не было рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка.

Першая справа датычыла падзей траўня 2024 года. Тады абвінавачаны віну не прызнаў і заявіў, што рэгулярна такую дзейнасць не вёў і даходу не атрымаў. Суд аштрафаваў яго на 1200 рублёў (30 базавых велічынь) без канфіскацыі даходу.

Другі выпадак адбыўся сёлета ў жніўні. Брастаўчанін праз Telegram дамовіўся з нявыяўленай асобай аб продажы месца ў чарзе. Праўда, прадаць месца ён не змог, бо яго затрымалі міліцыянты. Мужчына прызнаў віну. Ён сказаў, што за ліпень і жнівень прадаў месцы дзесяць разоў, зарабіўшы на гэтым 2000 рублёў. Суд аштрафаваў брастаўчаніна на 2000 рублёў (50 базавых велічынь) з канфіскацыяй незаконнага даходу.

Абодва рашэнні суда ён не абскардзіў, яны набылі моц.

Дарэчы, за студзень-кастрычнік 2024 года Эканамічны суд Брэсцкай вобласці разгледзеў 18 спраў аб нелегальным продажы месцаў на мяжы. Па іх было прызначаныя штрафы на агульную суму 20,4 тысячы рублёў і канфіскаваныя каля 7,5 тысячы рублёў незаконнага даходу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі