Павел Латушка заявіў пра замах на сябе і сваю каманду

Павел Латушка / Еўрарадыё

Павел Латушка / Еўрарадыё

Павел Латушка 14 лістапада даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.

Латушка быў выкліканы ў рамках крымінальнай справы аб падбухторванні ўстаноўленай асобы ў здзяйсненні замаху на забойства ў інтарэсах замежных спецслужбаў.

Паведамляецца, што кіраўнік НАУ падаў дадатковую інфармацыю і адказаў на пытанні пракурора ў сувязі з дадатковымі абставінамі па крымінальнай справе, якія сталі вядомыя. Іншыя падрабязнасці справы ў тг-канале не ўдакладняюцца.

Польская пракуратура працягвае расследаванне гэтай крымінальнай справы. Следства па ёй падоўжылі да 24 студзеня 2025 года.

У эфіры Польскага радыё Латушка патлумачыў, што два агенты беларускіх спецслужбаў пад выглядам бізнесоўцаў наведвалі курсы польскай мовы, якія праходзілі на паверх ніжэй ад офіса Латушкі. Паводле палітыка, ён і яго каманда сталі мішэнню беларускіх спецслужбаў.

Днямі паведамлялася пра двух агентаў беларускай разведкі, якія здолелі ўкараніцца ў шэрагі валанцёраў і апазіцыі пад чужымі імёнамі. Для прыкрыцця сваёй дзейнасці яны зарэгістравалі ў Польшчы камерцыйную фірму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі