“Рэжым пачынае змяняць гульню”: чаму ўлады вырашылі паказаць Марыю Калеснікаву

Чаму рэжым паказаў Марыю Калеснікаву?

Чаму рэжым паказаў Марыю Калеснікаву?

Нядаўна прапаганда паказала фотаздымак Марыі Калеснікавай, дзе яна сустракаецца са сваім бацькам. Фота ў сацсетках апублікаваў Раман Пратасевіч.

Чаму рэжым вырашыў паказаць палітзняволеную і якія мэты ставіць Лукашэнка, абмяркоўвае палітолаг Павел Усаў у эфіры Еўрарадыё.

На думку эксперта, рэжым будзе спрабаваць перафарматаваць Марыю Калеснікаву, як асноўнага сімвала падзей 2020 года, каб змусіць яе да выказванняў аб “нацыянальным прымірэнні”.

— Усё больш і больш такіх галасоў гучыць. Вось асноўная мэта. Бо такія пасылы з боку Марыі Калеснікавай цалкам змяняюць фармат існавання сістэмы і грамадства. 

Для значнай колькасці беларусаў, якія пацярпелі ў 2020 годзе гэта будзе шокам. Канешне, ніякага прымірэння не будзе. Але ў ідэалагічным сэнсе вымусіць каб Калеснікава сказала такія словы для рэжыма вельмі важна, таму яны будуць больш і больш націскаць, перш за ўсё псіхалагічна. 

Таму там Пратасевіч і з’явіўся. Я ўпэўнены, што ён з ёй некалькі гадзін размаўляў і казаў, што не так усё кепска.

Усаў кажа, што гэты фотаздымак — інфармацыйная аперацыя, тыпу такой, калі Лукашэнка сустракаўся з палітзняволенымі ў СІЗА ў 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі