Заўсёды — яркія. Як Марыя Калеснікава святкавала дні нараджэння на волі

Мария Колесникова в Минске

Марыя Калеснікава / svaboda.org

24 красавіка 2024 года свой 42-гі дзень нараджэння адзначае палітзняволеная Марыя Калеснікава. У 2020 годзе яна была адной з галоўных дзейных асобаў беларускага пратэсту. Потым адмовілася з'язджаць з Беларусі. Яе асудзілі на 11 гадоў зняволення.

Цяпер Марыя знаходзіцца ў гомельскай калоніі, і ўжо больш за год ад яе не прыходзяць лісты. Гэта чацвёрты дзень нараджэння, які яна праводзіць за кратамі.

Еўрарадыё паразмаўляла з сястрой Марыі — Таццянай Хоміч пра тое, у якой атмасферы праходзілі дні нараджэння актывісткі да 2020 года.

Ладзілі міні-канцэрты

— Дні нараджэння ў дзяцінстве мы заўсёды адзначалі ў коле сям'і. Я добра памятаю, як родныя на кожным свяце прасілі нас што-небудзь сыграць (Марыя грае на флейце, а Таццяна на фартэпіяна), таму мы заўсёды ладзілі гэткія міні-канцэрты.

Напэўна, так было ў кожнай сям'і, дзе дзеці ўмелі граць на музычных інструментах. Так было і ў нас, гэтыя моманты я ўспамінаю з асаблівай цеплынёй.

Прыязджала ў Мінск, нават калі жыла ў Германіі

— У яе вельмі шмат сяброў, вялікая кампанія з самых розных сфер: ад музыкаў да навукоўцаў. Гэта на самой справе і выяўляе саму Машу як вельмі рознабаковага і адкрытага чалавека, які ўсіх аб'ядноўвае вакол сябе. А калі жыла ў Германіі, усё роўна на дні нараджэння прыязджала ў Мінск.

Гэта заўсёды вельмі яркія дні, Машы дарылі настолькі шмат кветак, што маме даводзілася потым дапамагаць расстаўляць іх у вазы па ўсёй кватэры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі