Наша палітык і бізнесвумэн XVIII стагоддзя — факты пра Ганну Паўліну Ябланоўскую
Ганна Паўліна Ябланоўская
Эканоміка — гэта не толькі сур’ёзныя мужчыны ў пінжаках. Доказ таму — Ганна Паўліна Ябланоўская, якая яшчэ ў XVIII стагоддзі пісала эканамічныя трактаты і адразу выкарыстоўвала свае ідэі на практыцы. Галоўныя факты пра яе — у нашым новым артыкуле з серыі пра выбітных жанчын беларускай гісторыі.
Жанчына з Бара супраць караля
Ганна Паўліна нарадзілася ў 1728 годзе ў Воўпе. Сёння гэта шараговы аграгарадок у Ваўкавыскім раёне. Але некалькі стагоддзяў таму Воўпа грала нашмат большае значэнне.
Мястэчкам валодаў знакаміты магнацкі род Сапегаў. У 1643 годзе, то бок за 85 гадоў да нараджэння нашай гераіні, Казімір Леў Сапега прымаў у Воўпе караля і вялікага князя Уладзіслава IV.
Калекцыянерка
Ганна Паўліна Ябланоўская стварыла ўласны мінералагічны музей. Яе калекцыя была адной з найлепшых у Еўропе. Потым яе выкупілі для Маскоўскага ўніверсітэта.
Таксама яна калекцыянавала манеты і медалі. Гэты збор таксама быў выкуплены на карысць універсітэта ў Расіі.
Але галоўная спадчына Ябланоўскай застаецца нязменнай: рэфарматарскі падыход да кіравання і паляпшэння жыцця людзей, знакаміты трактат. І агулам біяграфія гэтай выдатнай ураджэнкі беларускай зямлі!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.