Мокры снег прагназуюць у Беларусі ў чацвер
Мокры снег, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 21 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу і проста снегу. Удзень месцамі чакаецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Уначы і зранку месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы парывісты, а месцамі яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2, а ўдзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.