Жоўты ўзровень небяспекі абвешчаны на 19 лістапада праз галалёдзіцу

У аўторак будзе слізка

У аўторак будзе слізка / pixabay.com

Ноччу і раніцай 19 лістапада (аўторак) на асобных участках дарог Беларусі чакаецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне пра жоўты ўзровень небяспекі.

Сёння ў Беларусі дзейнічае аналагічны ўзровень небяспекі праз моцны вецер, парывы якога могуць дасягаць 15-18 м/с.

Заўтра ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны не абыдзецца без ападкаў. У залежнасці ад часу дня і тэмпературы гэта будзе мокры снег або дождж.

Вецер застанецца парывістым. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 ° з да +3°С. А днём паветра прагрэецца да + 6°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі