Доўгія выходныя ў Беларусі пачнуцца з туману
Туман, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 7 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, але мокрага снегу, як раней, не абяцаюць. Месцамі будзе згушчацца туман, у сувязі з чым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Уначы і зранку у паўднёва-заходніх раёнах прагназуюць слабы галалёд. Вецер будзе заходні — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе ад 0 да -4. Удзень прагназуюць 3-9 градусаў вышэй за нуль.
Падобнае ж надвор'е захаваецца і 8-9 лістапада. Аднак у суботу сіноптыкі прагназуюць ужо надвор'е без дажджоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.