У сераду ў Беларусі месцамі чакаюцца дажджы і мокры снег
У пачатку лістапада
Уначы і раніцай у сераду, 6 лістапада, па ўсходняй палове Беларусі чакаюцца дажджы і мокры снег. Удзень без істотных ападкаў. Як і напярэдадні, сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман і галалёд у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў (на Брэстчыне — да -5, у Мінску — 4-6 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +6 да +11 (у сталіцы — ад +7 да +9).
У чацвер невялікія ападкі (кароткачасовыя дажджы) магчымыя месцамі на паўночным усходзе краіны. Уначы на захадзе будзе да -4 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.