“Каб ванітавала ад кожнага”: прагнозы Гайдукевіча спраўджваюцца — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Цэнтрвыбаркам у выніку зарэгістраваў толькі 7 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на “кандыдаты ў прэзідэнты”. Хаця пры жаданні мог бы не толькі паўтарыць, але нават і перавысіць паказчык 2010 года. Але толькі паводле колькасці, не паводле якасці зарэгістраваных ініцыятыўных груп. Дакладней — тых персанажаў, за якіх тыя групы будуць збіраць подпісы на вылучэнне іх кандыдатамі. Бо ў гэтым выпадку ў спісе не толькі няма ніводнага сапраўднага апанента Лукашэнкі, але і ўвогуле ўсе яны здольныя выконваць прадказанне Гайдукевіча — выклікаць ваніты ў праціўнікаў рэжыму…

Чым адметны спіс асобаў, ініцыятыўныя групы якіх зарэгістравалі, і на каго разлічаныя гэтыя гульні ў дэмакратычнасць выбарчай кампаніі? Чаго баіцца рэжым, раскручваючы напярэдадні выбарчай кампаніі чарговую хвалю рэпрэсій, і ці здолее ў выніку атрымаць жаданую легітымнасць? Ці існуе стратэгія на выбары, якая была б прывабнай для людзей унутры краіны, і ці трэба ўвогуле дэмсілам прапаноўваць нейкія стратэгіі і хоць неяк рэагаваць на выбарчы фарс ад Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі