У Сенніцы ўсталявалі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы
Помнік на магіле Алімпіяды Сонцавай
У Сенніцы ў Мінскім раёне ўсталявалі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы Алімпіяды Сонцавай. Надпіс на ім беларускамоўны. Зрабілі гэта працаўнікі мясцовай школы, якая носіць імя народнага паэта Беларусі.
Да нядаўняга часу магіла настаўніцы была занядбаная. Цяпер жа добраўпарадкаваная і тэрыторыя каля яе.
Сенніцкія педагогі падкрэсліваюць, што Алімпіяда Сонцава "стала сімвалам таго, як настаўнік можа адыграць ключавую ролю ў станаўленні асобы свайго вучня". Яна выкладала ў Сенніцкай школе і першая заўважыла здольнасці ў будучага паэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.