Людзі года па версіі Еўрарадыё

Беларусы 2024 года

Беларусы 2024 года / @rubanau_collage

2024 год быў насычаны падзеямі, у якіх брала ўдзел шмат людзей. Тут хочацца згадаць кожнага палітзняволенага, які перажывае першы або чарговы год у засценках. Або добраахвотніка, які рызыкуе жыццём дзеля вызвалення Украіны. Кожнага ананімнага актывіста, які дапамагае беларусам у цяжкай сітуацыі (як унутры краіны, так і за мяжой). Кожнага беларуса, які застаўся і не здаецца, ці таго, хто мусіў выехаць, каб уголас гаварыць пра праблемы. А таксама тых асобаў, якія падтрымліваюць культуру, напрыклад, выдаючы беларускія кнігі ці кружэлкі або ладзячы “падпольныя” спатканні ў Мінску.

Мы вырашылі засяродзіцца на поспехах і натхненні, якімі дзеляцца гэтыя людзі.

Хто ў 2024-м сапраўды рабіў Беларусь great again — у выніковым топе Еўрарадыё.

Персона года, якую мы б змясцілі на вокладку, калі б былі часопісам Time

Люди года по версии Еврорадио

Правы чалавека

TG House — за дапамогу транс-персонам, якія сутыкаюцца з рэпрэсіямі ў Беларусі, асабліва моцнымі ў апошні год.

Блогер

Нашым фаварытам стаў Саша Гойшык, які завяршыў сваю кругасветку. Ён нёс пазітыў і беларушчыну праз кантыненты (ды карміў усіх дранікамі)! 

Спорт  

Ілля Шкурын — за поспехі ў складзе польскай “Сталі Мелец”, якая гуляе ў Экстракласе. 25-гадовы беларус сёлета згуляў 17 матчаў ды забіў пяць галоў. У лістападзе яго ўвогуле назвалі “героем” матча 15-га тура чэмпіянату Польшчы па футболе, дзе ён забяспечыў перамогу сваёй камандзе над “Пушчай”.

Асобна варта адзначыць Аляксея Маёрава, 13-гадовага беларускага футбольнага вундэркінда, які падпісаў кантракт з мадрыдскім “Рэалам”. Хлопец уражвае сваімі здольнасцямі і беларусаў, і замежнікаў. Надоечы ён нават стаў найлепшым гульцом турніру ў гонар былога менеджара мадрыдскага клуба Мануэля Трыго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі