Ганне Канавалавай, якая з унукамі збегла ў Польшчу, патрэбна ваша дапамога

Ганна Канавалава

Ганна Канавалава / Еўрарадыё

Беларусцы Ганне Канавалавай, якая ў адзіночку гадуе двух унукаў у эміграцыі, патрэбная дапамога дыяспары. Пра гэта ў сваіх сацсетках напісала беларуская мастачка Яна Шостак.

Ганна Канавалава і двое яе ўнукаў, Анастасія і Іван, з'ехалі з Беларусі ва Украіну, а адтуль — у Польшчу. Бацькоў дзяцей у Беларусі асудзілі на пяць з паловай гадоў зняволення. Дачка Ганны, Антаніна, была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. А зяць адміністраваў тэлеграм-канал "Армія з народам".

Анне Коноваловой, которая с внуками сбежала в Польшу, нужна ваша помощь
Бабуля Ганна робіць рамонт на сацыяльнай кватэры

З 1 снежня сям'я павінна будзе пераехаць на новую сацыяльную кватэру, у якой пакуль няма адпаведных ўмоў. Таму валанцёры звярнуліся па дапамогу да дыяспары. Яны шукаюць шліфавальную машыну для падлогі і добраахвотнікаў, якія дапамогуць пафарбаваць сцены.

Ганна Канавалава вяжа вырабы з казінай воўны. У Instagram яна вядомая пад брэндам "Бабуля". І сур'ёзнай дапамогай стала б вашае жаданне купіць у яе хусткі, коўдры, пальчаткі, шкарпэткі ці шапкі ручной працы. А яшчэ яна стварае вырабы з партрэтамі палітвязняў. Паглядзіце інстаграм "Бабуля".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі