Больш за 1700 чалавек сёлета асудзілі па палітычных справах у Беларусі

Суд, ілюстрацыйнае фота

Суд, ілюстрацыйнае фота / Sputnik

За 2024 год у Беларусі па палітычна матываваных крымінальных справах было асуджана не менш за 1721 чалавека, падлічыў праваабарончы цэнтр "Вясна".

На 144 беларусаў, якія з'ехалі з краіны, была пачатая спецвытворчасць.

Найбольшая колькасць палітычных судоў адбылася ў Мінску. Найменшая колькасцьтакіх судоў зафіксаваная ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

Таксама праваабаронцы праналізавалі, у чым часцей за ўсё вінавацілі асуджаных беларусаў. 1019 чалавек былі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года паводле артыкула 342 КК (дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак). Нездарма гэты артыкул за сваю масавасць атрымаў характарыстыку "народнага".

380 чалавек былі асуджаныя за абразу Лукашэнкі ці прадстаўніка ўлады, 186 чалавек — за распальванне нянавісці. 109 беларусаў трапілі пад суд за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", 75 — за "заклікі да санкцый".

Часцей за ўсё беларусам прысуджалі пазбаўленне волі. Дарэчы, "хатнюю хімію" прысуджалі часцей, чым проста "хімію".

Цяпер у беларускіх турмах знаходзяцца 1265 чалавек, прызнаных палітычнымі зняволенымі.

Больш за 1700 чалавек сёлета асудзілі па палітычных справах у Беларусі
Палітычныя суды / ПЦ "Вясна"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі