Моцны вецер і снег — надвор'е на 2 лістапада

У Беларусі пахаладала

У Беларусі пахаладала / BELTA

У суботу, 2 лістапада, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паведамляе Белгідрамет. На паўночным усходзе Беларусі можа ўтварыцца слабы галалёд, а на дарогах — галалёдзіца.

Захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі — да 21-24 м/с. На ўсёй тэрыторыі краіны аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра днём — ад +2 да +8°С, ноччу — 0...+6°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі