Ці магчыма пазбегнуць умяшання Масквы ў беларускія выбары — эфір
Андрэй Казакевіч
Здавалася б, якое дачыненне і, адпаведна, якую значнасць для Беларусі маюць ці, хутчэй, могуць мець у будучым прэзідэнцкія выбары ў Малдове — блізкае да нулявога, скажа пераважная большасць беларусаў. І мелі б рацыю, калі б побач з намі не была Расія са сваім бачаннем таго, якім мусіць быць палітычны лад у нашым рэгіёне. Насамрэч Расія чамусьці лічыць сферай сваіх інтарэсаў не толькі наш рэгіён, але гэта крыху іншая гісторыя. Якая не робіць лягчэйшым палітычную будучыню нашай краіны.
Чым адметная прэзідэнцкая кампанія 2024 года ў Малдове і якую ролю ў ёй адыграла Расія? Якім чынам выбары ў Малдове тычацца Масквы і якая роля адводзілася ў гэтай гульні Крамля Мінску? Якія высновы варта зрабіць беларусам з выбарчых кампаній як у Малдове, так і ў Грузіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.