У Ашмянах членаў камісій вучылі "імгненна рэагаваць на форс-мажоры"

"Трэнінг" членаў камісій у Ашмянах

"Трэнінг" членаў камісій у Ашмянах / osh.by

У Ашмянах членаў участковых выбарчых камісій вучылі "імгненна рэагаваць на форс-мажоры". Мерапрыемства, якое прайшло ў горадзе, назвалі "трэнінгам" (яны праходзяць па ўсёй краіне). "Трэнер" мадэлявала розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць і ў дзень выбараў, і падчас датэрміновага галасавання, і прапаноўвала "алгарытм дзеянняў".

Як піша раённая газета, прысутныя на "трэнінгу" міліцыянеры і ратавальнікі паабяцалі членам камісій, што будуць побач.

Выбары ў РБ прызначаны на 26 студзеня. Яны праходзяць ва ўмовах рэпрэсій і поўнай "зачысткі" апазіцыі.

У Ашмянах членаў камісій вучылі "імгненна рэагаваць на форс-мажоры"
У Ашмянах членаў камісій вучылі "імгненна рэагаваць на форс-мажоры"
У Ашмянах членаў камісій вучылі "імгненна рэагаваць на форс-мажоры"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі