У Мінску адкрылі басейн "міжнароднага стандарту"

"Кітайскі падарунак"

"Кітайскі падарунак" / БЕЛТА

У Мінску адкрылі басейн "міжнароднага стандарту". Яго будавалі з 2020 года, калі беларускі спорт яшчэ не быў пад санкцыямі, за кітайскія грошы.

На ўрачыстае адкрыццё басейна прыехаў Аляксандр Лукашэнка. У сваёй прамове ён падзякаваў кітайскаму лідару Сі Цзіньпіну "за новы басейн у Мінску". Паводле яго слоў, Кітай гатовы ў будучыні аказаць "тэхнічную дапамогу" ў будаўніцтве яшчэ некалькіх сацыяльна значных аб'ектаў.

Паколькі басейн адпавядае міжнародным стандартам, у ім збіраліся праводзіць і нацыянальныя, і міжнародныя спаборніцтвы па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні. У цяперашніх умовах давядзецца арганізоўваць спаборніцтвы з расіянамі.

Чакаецца адкрыццё яшчэ аднаго "кітайскага падарунка" — Нацыянальнага футбольнага стадыёна.

У Мінску адкрылі басейн "міжнароднага стандарту"
У Мінску адкрылі басейн "міжнароднага стандарту"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі