У Беларусі анансавалі "новы этап у дарожным будаўніцтве"
Дарогі будуць рабіць "у кароткі тэрмін"
У Беларусі анансавалі "новы этап у дарожным будаўніцтве". Стаіць задача замяніць гравійнае пакрыццё на цэментабетоннае і асфальт на дарогах, якія злучаюць райцэнтры з аграгарадкамі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў рэалізаваць гэты праект два тыдні таму ("Каб людзі на вёсцы жылі і не былі пакрыўджаныя. Яны гэтага заслугоўваюць"). Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак кажа, што працы пачнуцца ў наступным годзе.
"Гэтыя 300 кіламетраў хацелі б зрабіць з бетону, але аб'ектыўна ёсць участкі, дзе не можам парушыць звыклы жыццёвы рытм, — кажа намеснік прэм'ера. — Там няма іншых пад'ездаў, а будаваць аб'езды вельмі дорага. Таму будзе і бетон, і асфальт. Гэтая праца ў наступным годзе пачнецца інтэнсіўна на гэтых 300 кіламетрах".
Па словах Сівака, дарогі трэба зрабіць "у кароткі тэрмін". У які менавіта, ён не ўдакладніў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.