На беларускую фармацэўтычную кампанію падала ў суд "дачка" Pfizer

Лабараторыя, ілюстрацыйнае фота

Лабараторыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На беларуска-нідэрландскае прадпрыемства "Фармлэнд" падала ў суд амерыканская кампанія "Уорнер-Ламберт Компані ЛЛС" — гэта даччыная кампанія фармацэўтычнай кампаніі Pfizer.

Амерыканская фірма заяўляе пра парушэнне патэнта. Пазоў будзе разглядаць калегія ў справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі, заўважыў сайт "Зеркало". Слуханне прызначылі на 18 лістапада.

Амерыканская кампанія абараняе свае правы на формулу бялку. Патэнт на яе быў зарэгістраваны ў 2006 годзе. Вынаходства можа прымяняцца пры лячэнні розных разладаў і станаў, уключаючы герпес, грыбковыя інфекцыі, аўтаімунныя, нейродэгенератыўныя ды іншыя захворванні.

Кампанія "Фармлэнд" — адзін з лідараў беларускага фармацэўтычнага рынку. Яна была створаная ў 1998 годзе. На сайце прадпрыемства гаворыцца, што яно займаецца вытворчасцю "прэпаратаў для лячэння кардыялагічных, неўралагічных, інфекцыйных захворванняў, а таксама праводзіць даследчыя распрацоўкі ў галіне тэрапіі анкалагічных, імунакампетэнтных ды іншых сацыяльна значных захворванняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі