WP: Украінскія чыноўнікі гатовыя да Трампа

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Чыноўнікі Офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага "аптымістычна настроены" наконт магчымай перамогі Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ў ЗША. Аб гэтым піша hromadske, са спасылкай на Washington Post, які на ўмовах ананімнасці пагаварыў з украінскімі чыноўнікамі.

Афіцыйная пазіцыя Кіева складаецца ў тым, што Украіна працягне супрацоўніцтва з любым будучым прэзідэнтам ЗША, але "за зачыненымі дзвярыма" ва ўрадзе Зяленскага бачаць перавагу ў перамозе Трамп. Чыноўнікі з Офіса прэзідэнта Украіны лічаць, што ўкраінскі прэзідэнт зможа схіліць яго на свой бок, "калі паміж імі ўсталюецца асабістая сувязь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі