На латвійскай мяжы завяршылі будаўніцтва агароджы з Беларуссю

Беларуска-латвійская мяжа

Беларуска-латвійская мяжа / Viesturs Radovics / DELFI

На латвійска-беларускай мяжы цалкам завяршылася будаўніцтва пагранічнага плота даўжынёй каля 145 кіламетраў, піша Delfi.

Акрамя гэтага, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі паведаміла, што былі пабудаваны патрульныя дарожкі для перамяшчэння транспартных сродкаў даўжынёй 63,85 км, патрульныя дарожкі з насцілу на працягу 18,53 км і пантонныя дарожкі - на 1,75 км.

Будаўніцтва будзе працягвацца да канца года на ўсёй даўжыні мяжы 173 км.

Таксама працягваецца ўстаноўка шасці металічных вежаў сувязі, пад'язных дарог і патрульнай дарожкі даўжынёй 16,7 км на ўчастку каля ракі Даўгава. Да канца года плануецца ўзвесці пяць вежаў сувязі і пад'язныя дарогі да іх. Гэтыя пабудовы павінны забяспечыць назіранне за знешняй сухапутнай мяжой краіны на ўчастку ў Даўгавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі