Пагрозы і шантаж. Латвійскія ўлады раяць сваім жыхарам не ездзіць у Беларусь
Улады Латвіі перасцерагаюць сваіх жыхароў
Служба дзяржбяспекі (СДБ) звярнулася да жыхароў Латвіі з заклікам падчас восеньскіх школьных канікулаў устрымацца ад паездак у Расію і Беларусь, піша delfi.lv.
СДБ папярэджвае, што супрацоўнікі расійскіх і беларускіх спецслужбаў без ваганняў будуць выкарыстоўваць пагрозы, шантаж і іншыя незаконныя метады на тэрыторыі сваёй краіны, каб паспрабаваць прымусіць да супрацоўніцтва. Прадстаўнікі спецслужбаў Расіі і Беларусі могуць атрымаць важную для іх інфармацыю нават падчас простай размовы.
Акрамя гэтага, распытваць могуць людзі і ў звычайным адзенні, а не ў форме пагранічніка. Такі чалавек можа задаваць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі пагранічніка, напрыклад, аб сітуацыі ў Латвіі, аб адносінах да падзей ва Украіне, аб прыбылых у Латвію ваенных уцекачоў, аб падтрымцы, якую Латвія аказвае Украіне, і задаваць прыватныя пытанні — аб месцы працы, выкананых абавязках, фінансавым становішчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.