Выезду ў ЕС на беларускіх межах чакаюць амаль тры тысячы велікагрузаў

На мяжы

На мяжы / @gpkgovby

Вялікія чэргі велікагрузаў захоўваюцца на межах Беларусі з краінамі ЕС. Выезду ў Польшчу ў пункце пропуску "Казловічы" (Кукурыкі) чакаюць больш за тысячу фураў. "За суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 55% грузавікоў ад нормы", — скардзяцца ў беларускім Памежным камітэце.

Яшчэ каля 1150 велікагрузаў прастойваюць перад пунктамі пропуску на мяжы з Літвой — "Каменны Лог" (Мядзінінкай) і "Беняконі" (Шальчынінкай). Прычым у Мядзінінкаі літоўскія службы за суткі прынялі толькі 73 фуры з 500 магчымых.

Перад латвійскім пунктам пропуску "Патэрніекі" (Грыгораўшчына) на ўезд у ЕЗ стаяць 680 велікагрузаў. І тут таксама за суткі прапускаюць удвая менш фураў, чым вызначана нормамі.

Захоўваюцца чэргі і легкавых аўтамабіляў. Уезду ў ЕС перад літоўскім "Мядзінінкаем" (Каменны Лог) і польскім "Тэрэспалем" (Брэст) чакаюць каля 160 машын. На беларуска-польскай мяжы ёсць і чарга з аўтобусаў. На 10 раніцы чацвярга ў ёй стаяў 21 аўтобус.

Нагадаем, напярэдадні пра тое, як адбіліся на транзітных грузаперавозках санкцыі і закрыццё пунктаў пропуску, расказвалі прадстаўнікі беларускага Мытнага камітэта. Прадстаўнік ведамства Эдуард Данілавіч заявіў, што сёлета транзітны грузапаток праз Беларусь знізіўся на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі