Латвія разгарнула падраздзяленні СПА ля беларускай мяжы, дзе ўпаў расійскі дрон
Латвія ўмацоўвае мяжу з Беларуссю
Латвія размясціла мабільныя баявыя групы, абсталяваныя сродкамі супрацьпаветранай абароны, на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў сацсетках напісаў міністр абароны краіны Андрыс Спрудс.
Гэта рэакцыя на расійскі ўдарны беспілотнік, які прыляцеў у краіну, як мяркуецца, з тэрыторыі Беларусі.
"Мы накіравалі мабільныя баявыя групы ВПС, узброеныя ракетамі СПА, на мяжы размешчаныя спецыяльныя радары выяўлення дронаў, у аперацыях СПА ўдзельнічаюць як прафесійныя вайскоўцы, так і вайскоўцы нацыянальнай абароны", — напісаў Андрыс Спрудс.
Як расказвала Еўрарадыё, 7 верасня ў Латвіі зваліўся расійскі беспілотнік тыпу "Шахед", які заляцеў з Беларусі. Пазней паведамлялася, што ён быў наладаваны выбухоўкай.
Латвія ўмацоўвае мяжу з Беларуссю / x.com/AndrisSpruds
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.