Расійскі дрон, які заляцеў у Латвію, быў наладаваны выбухоўкай
Беспілотны лятальны апарат, ілюстрацыйнае фота
Расійскі беспілотнік, які зваліўся на ўсходзе Латвіі, быў наладаваны выбухоўкай. Гэта беспілотнік тыпу "Шахед", піша Rus.Delfi.lv са спасылкай накіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі.
Беспілотнік дэактывавалі, цяпер вядзецца яго ўважлівы аналіз.
Міністр абароны Андрыс Спрудс заяўляе, што Латвія ўжо ўзмацняе супрацьпаветраную абарону на ўсходняй мяжы ў адказ на збіты беспілотнік.
Як паведамлялася раней, расійскі беспілотнік заляцеў у Рэзкненскі край Латвіі 7 верасня. Ён прыляцеў з тэрыторыі суседняй Віцебскай вобласці Беларусі. Баявы робат упаў у полі далёка ад населеных пунктаў.
Спецыялісты мяркуюць, што дрон "не меў спецыфічнай мэты прыляцець у Латвію".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.