Прэзідэнт Літвы заклікаў узмацніць супрацьпаветраную абарону краін Балтыі
Вучэнні ў Латвіі
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў узмацніць супрацьпаветраную абарону краін Балтыі. Ён адрэагаваў на інцыдэнт з расійскім беспілотнікам, які ўпаў на ўсходзе Латвіі.
"Літва асуджае парушэнні Расіяй паветранай прасторы NATO і падтрымлівае пацярпелых саюзнікаў, — цытуе словы Наўседы Delfi. — Новы інцыдэнт у Латвіі паказвае, што нам неабходна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону краін Балтыі".
Расійскі вайсковы дрон парушыў паветраную прастору Латвіі 7 верасня. Ён разбіўся ў Рэзэкненскім краі, які мяжуе з Віцебскай вобласцю Беларусі. Паводле папярэдніх звестак, беспілотнік трапіў у Латвію з тэрыторыі РБ.
"Такіх інцыдэнтаў на ўсходнім флангу NATO становіцца ўсё больш, таму вырашаць іх трэба калектыўна“, — мяркуе прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс. "Ратацыйная мадэль СПА павінна быць рэалізаваная, як было ўзгоднена на Віленскім саміце!", — заявіў прэзідэнт Літвы. "Вайна Расіі ва Украіне прымушае нас не губляць пільнасці", — кажуць у латвійскім МЗС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.