26 жыхароў Латвіі затрымалі ў Беларусі — МЗС

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота

Мяжа Латвіі, ілюстрацыйнае фота / worldatlas.com

Міністэрства замежных спраў Латвіі ведае пра 26 суайчыннікаў, якіх арыштавалі ў Беларусі. У Расіі колькасць затрыманых жыхароў Латвіі складае 13 чалавек. Такія лічбы інфармагенцтву LETA назвала прэс-сакратар МЗС Дыяна Эглітэ.

Раней Служба дзяржбяспекі Латвіі заклікала жыхароў краіны не ездзіць ў Беларусь і Расію, у тым ліку падчас восеньскіх школьных вакацый. Латвійскі бок папярэдзіў, што супрацоўнікі беларускіх і расійскіх спецслужбаў могуць ужываць для вярбоўкі пагрозы, шантаж ды іншыя незаконныя метады.

Паводле словаў Эглітэ, якія перадае delfi.lv, прадстаўніцтва Латвіі ў Віцебску аказвае затрыманым неабходную і магчымую консульскую падтрымку. Прадстаўніца МЗС падкрэслівае, складанасці ў гэтай сферы, звязаныя з адсутнасцю вяршэнства закона ў Беларусі. Таксама яна нагадвае, што Латвія мінімаізавала супрацу з афіцыйным Мінскам пасля таго, як ён падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі