Вяртанне вампіркі, вавёрка з “інсты” ды таямнічая пасылка — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі.

Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародны падзей “Іх норавы”.

 

Рэканструяваная вампірка

Шведскі археолаг і скульптар Оскар Нільсан рэканструяваў твар маладой полькі, якая памерла ў XVII стагоддзі.

На момант смерці дзяўчыне было прыкладна 18-20 гадоў. Праз незвычайнае пахаванне яе назвалі вампіркай.

І гэта не дзіўна. На адным пальцы яе нагі быў замацаваны трохкутны замок, а на шыі вісеў серп. Са слоў экспертаў, гэтыя прадметы могуць сведчыць пра антывампірычны рытуал, але зусім не паказваюць на тое, што польку лічылі ўвасабленнем нячыстай сілы.

— Не выключана, што дзяўчына была проста хворая або ў яе быў нейкі фізічны ці псіхічны дэфект. Магчыма, блізкія дрэнна абыходзіліся з ёй, калі тая была жывою, і баяліся, што яна будзе палохаць іх пасля смерці, — тлумачыць прафесар універсітэта Дарыюш Паліньскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі