Чэргі па квіткі ў тэатр у Мінску стаяць з 6-й гадзіны раніцы

Чарга ў лялечны тэатр

Чарга ў лялечны тэатр / Onliner

Вялізная чарга стаяла сёння па квіткі ў тэатр лялек у Мінску (яго галоўным рэжысёрам цяпер з'яўляецца Яўген Карняг). Некаторыя займалі яе за чатыры гадзіны да адкрыцця касы.

Пра гэтую сітуацыю выданню Onlíner расказала чытачка. Яе муж зранку паехаў, каб купіць квіткі на спектакль. Продаж квіткоў у касе пачынаўся з 10:00. Калі мужчына прыехаў да тэатра ў 9:30, ён пабачыў велізарную чаргу. Выявілася, што некаторыя людзі займалі чаргу з 6-й гадзіны раніцы.

Продаж квіткоў на лістапад анлайн пачаўся а 14-й гадзіне. Але і сайт не вытрымаў наплыву пакупнікоў.

У тэатры пацвердзілі, што людзі пачалі прыходзіць па квіткі з самай раніцы. Чарга стаяла прыкладна да станцыі метро "Купалаўская".

Зала ў лялечным тэатры змяшчае 236 чалавек. У чарзе, як кажуць супрацоўнікі тэатра, людзей было значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі