Ад ліпеня ў паветраную прастору Беларусі зайшло 106 "шахедаў" — Беларускі Гаюн

"Шахед", ілюстрацыйнае фота

"Шахед", ілюстрацыйнае фота / focus.ua

Пачынаючы з ліпеня ў паветраную прастору Беларусі зайшлі 106 дронаў тыпу "шахед", якімі карыстаецца расійска войска ў вайне супраць Украіны. Гэта падлічылі ў маніторынгавай групе "Беларускі Гаюн".

Прычым дзесяць з іх заляцелі ў нашу краіну мінулай ноччу. Для іх знішчэння была задзейнічаная супрацьпаветраная абарона РБ.

"Беларускі Гаюн" адзначае, што акрамя "шахедаў" з ліпеня ў Беларусь  заляталі адзін дрон тыпу Supercam і адзін "арлан".

Рост гэтых заходаў у Беларусь адбываецца па экспаненце: 
ліпень — 9 дронаў;
жнівень — 12 дронаў;
верасень — 27 дронаў;
кастрычнік — 49 дронаў.

І ўжо ў лістападзе ў нашу краіну заляцелі дзевяць расійскіх дронаў.

За час назірання на тэрыторыі Беларусі было збіта ці проста ўпалі шэсць "шахедаў" (і яшчэ адзін — у Латвіі, праляцеўшы 500 км праз Беларусь).

28 дронаў былі лакацыйна страчаныя: дзе яны знаходзяцца невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі